Анатацыя-эсэ да главы аб жаночым алкагалізме псіхатэрапеўткі Боні Бёрстоу

Калі закранала, вы магчыма ведаеце, што тэма жаночага алкагалізму застаецца адной з самых замоўчаных, нябачных, недаўлічаных. Пра яе або маўчаць, або гавораць мовай стыгмы, маралізатарства і індывідуальнай віны. Як і пра іншыя шматлікія тэмы, звязаныя са становішчам і гісторыяй жанчын. Няма адпаведна ў такіх абставінах магчымасці асэнсавання праблем, разумення аб прычынах і шляхах эфектыўнай дапамогі. Мы не ведаем статыстыкі, але маем шмат стэрыатыпаў і з задавальненнем іх паўтараем:

У сваёй кнізе аб эфектыўнай тэрапеўтычнай дапамозе для жанчын канадская псіхатэрапеўтка, пісьменніца і прафесарка Антарыйскага інстытута даследванняў у сферы адукацыі (OISE) пры Універсітэце Таронта Боні Бёрстоў разгледзела і праблему жаночага алкагалізму і абвергнула тыя стэрыатыпы, вярнуўшы прычыны праблемы у сацыальны кантэкст, стварыўшы шляхі для эфектыўнай дапамогі.

У главе пра жаночы алкагалізм "Drinking Problems" яна абагульняе даследванні і практыку свайго часу і стварае разуменне:

Боні Бёрстоў прапануе паглядзець на праблему злоўжывання алкаголем у жанчын праз прызму жаночага досведу, гвалту, няроўнасці і празмернай адказнасці, “падвойнай працы”, рэпрадуктыўнай працы, якая ўскладаецца на жанчын.

Складанасць дапамогі жанчынам і ў тым, што аб мужчынах з праблемай алкагалізму звычайна клапоцяцца жанчыны - яго жонка ці партнёрка, мама, дочкі. Яны займаюцца гэтай нябачнай і неацэненай працай ажыцццяўлення клопату, каторая падаўжае іх жыццё і забяспечвае іх рэсурсамі (эмацыйнай і фізічнай падтрымкай, клопатам пра людскую прастору і ўмовы для жыцця, забеспячэнне ежай і харчаванне, грашыма, беручы на сябе клопат пра дзяцей…) стрымліваючы тым самым узмацненне праблемы ці даючы магчамасць выкараскацца…